Змест
Уводзiны……………………………………………………………………..4
Глава 1. Гістарыяграфія і крыніцы………………………………………....6
Глава 2. Летапісныя звесткі аб хрысціянізацыі……………………………9
Глава 3. Працэс прыняцця хрысціянства паводле археалагічных звестак………………………………………………………………………14
Глава 4. Вядомыя хрысціянскія дзеячы на беларускіх землях
11-12 стст…………………………………………………………………...19
Заключэнне…………………………………………………………………23
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………………..27

Уводзiны
У рэлігійным жыцці беларускіх зямель разглядаемага перыяду вызначальным працэсам стала прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі. Першыя звесткі пра з’яўленне хрысціянства на землях сучаснай Беларусі ўзыходзяць да 9 ст. Скандынаўскія сагі сведчаць аб тым, што ў гэты час у Полацку існавала драўляная царква, а асноўнымі носьбітамі хрысціянства былі хрышчоныя ў Візантыі варажскія дружыннікі. Каля 988 г. кіеўскі князь Уладзімір разам са сваѐй дружынай прымае хрысціянства. Пасля гэтага афіцыйна пачынаецца масавы перавод у хрысціянскую веру насельніцтва на ўсіх землях, падпарадкаваных Кіеўскай дзяржаве, да якіх у той час належалі Полацкае і Тураўскае княствы.
Прыняцце хрысціянства дазваляла палітычнай эліце вырашаць праблемы ўлады і прэстыжу, як у межах сваіх княстваў (умацаванне ўлады шляхам устанаўлення адзінай рэлігіі), так і на міжнародным узроўні, дазваляла дамаўляцца на роўных з хрысціянскай Еуропай. Перавод у хрысціянства адбываўся рознымі сродкамі: прымусовымі і мірнымі. Вядома пра факты прымусовага хрышчэння ў Тураве (зафіксавана паданне аб прыплыўшых з Кіева крывавых крыжах). Язычніцкія культы забараняліся, а іх служыцелі падвяргаліся пераследаванням. Разам з тым перавод насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў хрысціянства зацягнуўся на доўгія стагоддзі, асабліва ў рэгіѐнах, аддаленых ад цэнтральных гарадоў. Большасць насельніцтва, якое прыняло хрысціянства, не разумела яго сутнасці, і будучы фармальна хрысціянамі, працягвала неафіцыйна захоўваць язычніцкія вераванні (дваяверства). Гэта зафіксаваў беларускі фальклор (песні, казкі, паданні), традыцыі (Дзяды, Каляды, Купалле, шанаванне валуноў, крыніц і г.д.). Пад уплывам язычніцтва некаторыя погляды і культы былі ўведзены ў практыку хрысціянскай царквы [1, с. 29].
З прыняццем хрысціянства на землях Беларусі з’яўляецца рэлігійная арганізацыя – царква, якая кіравалася духавенствам. Спачатку духоўныя асобы былі пераважна выхадцамі з Візантыі або Балгарыі, паступова з’яўляліся мясцовыя кадры. Царкоўная арганізацыя ва Ўсходняй Еўропе (на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў Кіеўскую дзяржаву на мяжы 10-11 стст.) падпарадкоўвалася Ўсходняй візантыйскай царкве на чале з Канстанцінопальскім патрыярхам. Яна мела назву Кіеўская мітраполія. Мітраполія падзялялася на шэраг епархій. На землях Беларусі існавалі Полацкая (заснавана ў 992 г., першы епіскап – Міна), Тураўская (1005), Смаленская (1136) епархіі. У 1054 г. хрысціянская царква распадаецца на каталіцкую (на захадзе Еўропы) і праваслаўную (на Усходзе з цэнтрам у Візантыі). Кіеўская мітраполія ўваходзіла ў склад праваслаўнай царквы. Праваслаўная царква, вяла барацьбу з язычніцкімі вераваннямі, праводзіла будаўніцтва храмаў і манастыроў. Пры гэтым яна атрымлівала вялікую эканамічную і палітычную падтрымку з боку княскай улады. Вельмі садзейнічалі хрысціянізацыі князь Ізяслаў і яго маці Анастасія (Рагнеда), князь Усяслаў Чарадзей, а таксама першая кананізаваная – святая на землях Беларусі Еўфрасіння Полацкая (? – 1173), якая паходзіла з полацкай княскай дынастыі. Царква ў сваю чаргу выступала ў якасці важнага ідэалагічнага інструменту княскай улады [1, с. 30].
Гэтым вызначаецца тэарэтычная і практычная актуальнасць навуковага аналізу хрысціянства беларускіх зямель, аналізу працэсу прыняцця хрысціянства на беларускіх землях, а таксама вывучэння летапісных крыніц аб прыняцці хрысціянства на беларускіх землях.
Аб'ект даследавання: хрысціянства беларускіх зямель.
Прадмет даследавання: тэарэтычныя палажэнні, якія тычацца аналізу прыняцця хрысціянства на беларускіх землях.
Дадзеная мэта вызначыла пастаноўку наступных задач:
1. правесці аналіз гістарыяграфіі і крыніц хрысціянства;
2. разгледзець паняцце і сутнасць прыняцця хрысціянства на беларускіх землях;
3. вывучыць летапісныя крыніцы аб прыняцці хрысціянства на беларускіх землях;
4. прааналізаваць вядомых хрысціянскіх дзеячаў на беларускіх землях у 11-12 стст.
Элементы навуковай навізны: распрацаваны навукова-практычныя рэкамендацыі адносна ўдасканалення пытанняў працэсу прыняцця хрысціянства на беларускіх землях.
Вобласць магчымага практычнага прымянення: выкарыстанне ў выкладанні дысцыпліны «Гісторыя Беларусі».
Метадалагічную аснову даследавання складаюць агульнанавуковыя метады матэрыялістычнай дыялектыкі, гістарычны, лагічны, аналізу і сінтэзу, а таксама метады параўнальнага правазнаўства, тэхніка-юрыдычнага аналізу, функцыянальнай ацэнкі, сістэмна-структурны, фармальна-юрыдычны, структурна-функцыянальны і іншыя.
Тэарэтычнай асновай даследавання сталі працы такіх айчынных і замежных навукоўцаў, як: К.І. Баландзін, І.А. Басюк, А.Ф. Вішнеўскі,
М.А. Плавінскі, А.А. Райчонак і іншых.
У адпаведнасці з пастаўленай мэтай і задачамі курсавой працы была вызначана яе структура, якая склалася з увядзення, чатырох глаў, заключэння, спісу выкарыстаных крыніц.

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Курсовая - Хрысцiянiзацыя беларускiх земляў - ГГУ им. Скорины", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.
КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.
Похожие работы по этому предмету:
JoomShopping Download & Support