Курсовая - актывізацыя пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў праз выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення

Курсовая - актывізацыя пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў праз выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення

(EAN: 00)

Цена: 35,00 BYN

Предмет: Белорусский язык
Дата написания: 2024
Учебное заведение: Пушкина


Поделиться в социальных сетях
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ. 3
1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ. 5
1.1 Сутнасць паняцця “пазнавальная дзейнасць” у псiхолага-педагагiчнай лiтаратуры. 5
1.2 Псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi пазнавальнай дзейнасцi малодшых школьнiкаў. 7
1.3 Прыёмы і метады актывізацыі пазнавальнай дзейнасцi малодшых школьнiкаў на ўроках лiтаратурнага чытання. 10
1.4 Аналiз падручнiкаў па літаратурным чытаннi па праблеме даследавання. 13
2. МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ АКТЫВIЗАЦЫI ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦI ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ ШДЯХАМ ВЫКАРЫСТАННЯ ТЭХНАЛОГІІ РАЗВІЦЦЯ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ. 18
2.1 Тэхналогiя развiцця крытычнага мыслення як сродак актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi вучняў на ўроках літаратурнага чытання. 18
2.2 Асаблівасці выкарыстання ТРКМ на розных этапах урока літаратурнага чытання. 20
2.3 Праектаванне ўрокаў лiтаратурнага чытання з выкарыстаннем тэхналогii развiцця крытычнага мыслення. 23
2.3 Рэкамендацыi па выкарыстаннi ТРКМ на ўроках літаратурнага чытання як сродку актывiзацыi пазнавальнай дзейнасцi малодшых школьнiкаў. 26
ЗАКЛЮЧЭННЕ. 31
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ. 33
 
УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіцця сістэмы адукацыі на першым плане задача інтэлектуальнага развіцця вучня і, перш за ўсё, такіх яго кампанентаў, як інтэлектуальная ўспрымальнасць, інтэлектуальная мабільнасць, крытычнасць мыслення – усё гэта ў сучасным грамадстве з’яўляецца істотнай умовай паспяховай адаптацыі чалавека да зменлівых жыццёвых умоў.
Пазнавальны працэс на любым этапе характарызуецца імкненнем вучня адказваць на пытанні, што ўзнікаюць з яго ўласных інтарэсаў і запатрабаванняў. Складанасць навучання крытычнаму мысленню заключаецца ў тым, каб дапамагчы вучням разглядзець бясконцае мноства існуючых вакол нас праблем. Вучань павінен быць настроены на пазнанне большага, жаданне крытычна прааналізаваць і асэнсаваць новую інфармацыю. Практыка паказала, што дзеці, у якіх выпрацавана такая ўстаноўка, лёгка пераадольваюць цяжкасці ў навучанні: яны падыходзяць да пытання больш крытычна, спрабуюць выявіць прычынна-следчыя сувязі, імкнуцца больш пазнаць. Характэрнымі ўстойлівымі асаблівасцямі развітага крытычнага мыслення з’яўляюцца: уменне даць ацэнку, уласнае меркаванне і рэфлексія ўласных крытычных меркаванняў. “Думка чалавека непарыўна звязана са словам, у ім выяўляецца, з ім развіваецца, з ім жыве. Увесь разумовы працэс развіваецца ў словах, і нельга ўявіць сабе мысленне без слоў, без мовы” [17, с. 172].
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення дазваляе настаўніку ствараць умовы для варыятыўнасці і дыферэнцыяцыі навучання пры фарміраванні ў вучня пачатковых класаў умення творча перапрацоўваць інфармацыю. Навучанне дзеянням крытычнага мыслення прадугледжвае авалоданне ўменнямі ўжываць у спрэчках аргументы, глядзець на старыя ідэі з новага пункту гледжання, адрозніваць факты ад прапаноў, праводзіць размежаванне паміж абгрунтаваным ацэначным меркаваннем і абгрунтаванай адзнакай, выяўляць прычынна-следчыя сувязі і выяўляць у іх памылкі. Настаўнік перастае быць галоўнай крыніцай інфармацыі і ператварае навучанне ў сумесны і цікавы пошук.
Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення – адна з базавых форм фарміравання пазнавальнай дзейнасці вучняў. Таму ва ўмовах, калі настаўніку неабходна навучыць эфектыўна знаходзіць веды, крытычна мысліць, правяраць асобныя ідэі на магчымасць іх выкарыстання, актуалізуецца неабходнасць у даследаванні дадзенай тэмы.
Аб’ект i прадмет даследавання. Аб’ект даследавання – працэс навучання малодшых школьнiкаў авалоданню метадам мадэлявання. Прадмет даследавання – тэхналогія развіцця крытычнага мыслення як умова эфектыўнай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнiкаў на ўроках літаратурнага чытання.
Мэта i задачы даследавання. Мэта даследавання – абгрунтаваць павышэнне эфектыўнасці пазанавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання праз выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.
Задачы даследавання:
– выявіць тэарэтычныя падыходы да раскрыцця паняцця “пазнавальная дзейнасць”;
– выявіць псіхолага-педагагiчныя ўмовы фармiравання пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў;
– прааналiзаваць падручнікi літаратурнага чытання для пачатковых класаў на прадмет выкарыстання ў іх заданняў на фарміраванне пазнавальнай дзейнасці вучняў;
– акрэслiць асаблівасці выкарыстання прыёмаў і метадаў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на розных этапах урока літаратурнага чытання;
– распрацаваць i ўкаранiць заданнi з выкарыстаннем тэхналогіі крытычнага мыслення;
– распрацаваць рэкамендацыi па выкарыстаннi тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках літаратурнага чытання.
Гіпотэза: Выкарыстанне на ўроку метаў і прыёмаў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення вырашыць праблему эфектыўнага навучання, разнастаіць урок, зробіць яго нестандартным, эмацыянальным, будзе садзейнічаць глыбокаму і паслядоўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу (на прыкладзе тэарэтыка-метадычных распрацовак навукоўцаў, метадыстаў, настаўнікаў-наватараў).
Метады даследавання: тэарэтычны аналіз псіхолага-педагагічнай літаратуры па праблеме даследавання; вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту па праблеме даследавання; аналіз вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання малодшых школьнікаў літаратурнаму чытанню, параўнальны аналіз.
Структура курсавой працы. Курсавая праца складаецца з уводзін, дзвюх глаў, заключэння, спіса выкарыстанай літаратуры. Агульны аб’ём працы – 34 старонак.

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Курсовая - актывізацыя пазнавальнай дзейнасці малодшых школьнікаў праз выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.

КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.

Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

Контакты