Курсовая - методыка развіцця мовы вучняў на лексічным ўзроўні

Курсовая - методыка развіцця мовы вучняў на лексічным ўзроўні

(EAN: 00)

Цена: 35,00 BYN

Предмет: Белорусский язык
Дата написания: 2024
Учебное заведение: Пушкина


Поделиться в социальных сетях
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
1 ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ РАЗВІЦЦЯ МОВЫ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ 4
1.1 Сутнасць паняцця “маўленне”. Прынцыпы развіцця маўлення ў пачатковых класах 4
1.2 Тэарэтычныя асновы развіцця маўлення вучняў І-ІV класаў 7
2 ШЛЯХІ І СРОДКІ ЎЗБАГАЧЭННЯ МОВЫ ВУЧНЯЎ І-ІV КЛАСАЎ НА ЎРОКАХ ПА ВЫВУЧЭННІ ЛЕКСІКІ 9
2.1 Месца “Лексікі” ў школьным курсе беларускай мовы 9
2.2 Напрамкі развіцця мовы вучняў пачатковых класаў 12
2.3 Развіццё звязнага маўлення ў працэсе вывучэння мнагазначных слоў і амонімамі ў пачатковых класах 16
2.4 Развіццё звязнага маўлення ў працэсе вывучэння сінономаў і антонімаў у пачатковых класах 20
2.5 Пераказ у сістэме работы па развіцці звязнага маўлення вучняў 23
ЗАКЛЮЧЭННЕ 29
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 30
ДАДАТАК А. План-канспескт урока па тэме “Сінонімы” (3 клас) 31
 
УВОДЗІНЫ
Якасць і ўзровень развіцця мовы чалавека залежаць ад таго, наколькі багаты яго слоўнікавы запас. Але для большасці дзяцей нашай краіны першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, з’яўляецца руская. На жаль, родная мова з яе трапнымі выразамі, каларытам не становіцца мовай дзіцячага мыслення. З усіх ведаў і ўменняў, якімі павінен авалодаць сучасны вучань, адным з самых важных і неабходных для далейшай паспяховай дзейнасці з’яўляецца ўменне дакладна, лагічна выказваць свае думкі, будаваць зносіны ў залежнасці ад сітуацыі, захоўваць змястоўнасць, правільнасць моўнага выказвання, уменне прыгожа гаварыць.
Слова – важнейшая адзінка мовы, носьбіт значэнняў. Ад багацця слоўніка дзіцяці залежыць якасць яго маўлення і поспех зносін. З пункту гледжання механізмаў мовы перад школьнікамі стаяць дзве задачы: задача колькаснага папаўнення ў памяці кожнага індывіда з разуменнем ўсіх адценняў слоў; задача актыўнасці, гатоўнасці слоўніка да гутарковай дзейнасці, гэта значыць хуткага і дакладнага выбару слоў, уключэнне іх у сказы і тэксты ў прамым і пераносным значэнні.
Папаўненне слоўнікавага запасу адбываецца на працягу ўсяго жыцця чалавека. Неабходнасць узбагачэння слоўніка асабліва востра адчуваецца ў школьным узросце, калі дзеці знаёмяцца з мастацкімі творамі, пашыраюць свае веды пра навакольную рэчаіснасць, авалодваюць асновамі навук.
Падкрэсліваючы важнасць лексічнай работы на пачатковым этапе навучання, М.С. Раждзественскі адзначае: «Слоўнікавая работа заслугоўвае не меншай да сябе ўвагі, чым чыста граматычная: яна патрэбна і для засваення навыкаў, і для разумовага развіцця, і для разумення многіх граматычных з’яў» [15, с. 33].
Усе дадзеныя акалічнасці і абумовілі актуальнасць даследавання.
Узбагачэнне маўлення школьнікаў – адна з важных задач навучання мове, ад вырашэння якой залежыць узровень маўленчай культуры вучняў. Развіццё мовы вучняў займае цэнтральнае месца ў сістэме працы настаўніка. Кола моўных уменняў школьніка вельмі шырокае, напрыклад, уменне даць дакладны адказ на пытанне і самому задаць пытанне, уменне вусна і пісьмова выказваць сваю ўласную думку, пераказаць пачутае, прачытанае і інш. Выпрацоўка такіх уменняў ажыццяўляецца ўсёй сістэмай навучання ў школе, але ў першую чаргу слова вучня шліфуецца на спецыяльных уроках развіцця маўлення, на якіх праводзяцца спецыяльныя віды творчай працы, у тым ліку і пераказ, пераказ і сачыненне.
Праблему ўзбагачэння мовы, слоўнікавага запасу школьнікаў у аспекце развіцця маўлення і фарміравання лексічных уменняў даследавалі такія вучоныя, як Г.М. Валочка, Г.І. Верашчака, В.П. Красней, В.А. Ляшчынская, Ф.М. Літвінка, Л.А. Мурына, Г.І. Нікалаенка, І.І. Паўлоўскі, В.У. Протчанка, М.Г. Яленскі.
Адзначым, што ў даследаваннях вучоных-лінгвадыдактаў узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў суадносілася таксама з навучаннем лексіцы і падрыхтоўкай да напісання творчых відаў работ.
Аб’ект i прадмет даследавання. Аб’ект даследвання – працэс маўленчага развіцця малодшых школьнікаў. Прадмет даследвання – працэс развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў пры вывучэнні лексікі.
Мэта i задачы даследавання. Мэта работы – акрэсліць шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага запасу вучняў, вызначыць метады, прыёмы і спосабы фарміравання ўменняў і навыкаў ужывання лексікі у маўленчай дзейнасці вучняў.
Задачы даследавання:
– раскрыць месца і ролю лексікі ў школьным курсе беларускай мовы;
– выявіць шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага запасу вучняў на ўроках беларускай мовы;
– апісаць сістэму работы па развіццю звязнага маўлення на ўроках беларускай мовы;
– праілюстраваць работу па развіццю маўлення на прыкладзе пэўных практыкаванняў.
Метады даследавання: тэарэтычны аналіз псіхолага-педагагічнай літаратуры па праблеме даследавання; вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту па праблеме даследавання; параўнальны аналіз.
Структура курсавой працы. Курсавая праца складаецца з уводзін, дзвюх глаў, заключэння, спіса выкарыстанай літаратуры, дадатка. Агульны аб’ём працы – 32 старонкі.

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Курсовая - методыка развіцця мовы вучняў на лексічным ўзроўні", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.

КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.

Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

Контакты