ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
I. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ МЕТАДУ МАДЭЛЯВАННЯ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 5
1.1 Сутнасць паняццяў “мадэль” i “мадэляванне” 5
1.2 Роля мадэлявання ў павышэннi эфектыўнасцi навучання малодшых школьнiкаў беларускай мове 7
2 МЕТАДЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫКАРЫСТАННЯ МЕТАДУ МАДЭЛЯВАННЯ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК УМОВА ПАВЫШЭННЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ НАВУЧАННЯ 10
2.1 Мадэляванне на ўроках беларускай мовы 10
2.2 Аналiз падручнікаў беларускай мовы для пачатковых класаў на прадмет выкарыстання ў iх мадэлявання 14
2.3 Асаблівасці выкарыстання мадэлявання на розных этапах урока беларускай мовы 16
2.4 Рэкамендацыi па выкарыстаннi метаду мадэлявання на ўроках беларускай мовы 22
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 26
ДАДАТАК А. Фрагменты ўрокаў беларускай мовы з выкарыстаннем метаду мадэлявання 28
ДАДАТАК Б. Алгарытм складання схемы “Як знайсці суфікс у слове?”….30

УВОДЗІНЫ
Пачатковая школа – гэта падмурак, ад якасці якога залежыць далейшае навучанне дзіцяці. І гэта накладвае асаблівую адказнасць на настаўніка пачатковых класаў. Задача настаўніка заключаецца не толькі ў тым, каб навучыць чытаць, пісаць, але і ў тым, каб развіць у дзiцяцi лепшыя якасці, навучыць спосабам вучэбнай дзейнасці. Асабліва апошняе важнае зараз, у наш хуткаплынны, перапоўнены інфармацыяй час.
Навучыць дзіця працаваць з інфармацыяй – значыць навучыць яго вучыцца.
Адным з самых важных сучасных уменняў вучня з’яўляецца ўменне кадзіраваць вялікі аб’ём інфармацыі, складаць лагічны ланцужок для разважання, а значыць, засвойваць новыя спосабы дзейнасці.
Аўтары сучасных падручнікаў беларускай мовы імкнуцца адаптаваць фармулёўкі моўных з’яў для разумення малодшымі школьнікамі. Але часта вывучаемыя правілы ў свядомасці вучня не звязаны паміж сабой і не ўспрымаюцца як адзінае цэлае. І калі настаўнік не праводзіць спецыяльнай работы па сістэматызацыі вывучанага, фарміраванне ў свядомасці вучняў цэласнага, сістэмнага ўяўлення пра тую або іншую моўную заканамернасць будзе ўскладнена.
Кожны настаўнік ведае, што вывучанае правіла не гарантуе ўмення пісаць граматна. На жаль, пры фарміраванні арфаграфічных навыкаў часта “выпадае” такі важны этап, як стварэнне механізму пераводу правіла ў канкрэтнае практычнае дзеянне.
Як дапамагчы дзецям? Як аблегчыць успрыманне тэарытычнага матэрыялу і садзейнічаць хуткаму яго запамінанню, асэнсаванаму і больш трываламу? Гэтыя пытанні хвалююць сучаснага настаўніка. Роля настаўніка не толькі навучыць дзіця, але і дапамагчы актывізаваць яму сваю дзейнасць, фарміраваць уменне выкарыстоўваць тэарэтычныя веды на практыцы.
Тэхналогія мадэлявання – гэта тая альтэрнатыва, якая аблегчыць працэс разумення і запамінання.
Усе дадзеныя акалічнасці і абумовілі актуальнасць даследавання.
Вучэбнае мадэляванне абапіраецца на прынцыпы і заканамернасці, прапанаваныя П. Я. Гальперыным [2]. Мадэляванне на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах арыентавана на паэтапныя дзеянні, выконваючы якія вучні набываюць новыя веды і ўменні. Састаўной часткай тэхналогіі мадэлявання на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе з’яўляецца канцэпцыя В. У. Давыдава, паводле якой падчас рашэння вучэбных задач у школьнікаў задзейнічана эмпірычнае і тэарэтычнае мысленне [4, с.16].
Айчынныя настаўнікі-практыкі, даследчыкі ў галіне педагогікі таксама звяртаюцца да распрацоўкі і сістэмы выкарыстання тэхналогіі мадэлявання ў адукацыйным працэсе. Так, Л.І . Галубовіч [3] разглядае магчымасці выкарыстання метаду нагляднага мадэлявання на розных ўроках у пачатковых класах. У працэсе вывучэння школьнага курса матэматыкі педагог прапануе вырашаць задачы з выкарыстаннем матэматычных мадэляў. Аўтар сцвярджае, што для рашэння задач вучні павінны ўмець ажыццяўляць пераход ад тэксту задачы да яе рэальнаг прадстаўлення, а ў далейшым запісваць рашэнне задачы з выкарыстаннем матэматычных знакаў. На ўроках навучання грамаце педагог выкарыстоўвае схематычныя малюнка літар і іх гукаў, якія спрыяюць правядзенню гука-літарнага аналізу слоў і палягчаюць працэс знаёмства з новай літарай. На ўзроўні слоў выкарыстоўваецца стварэнне мадэлі слова, на якой ажыццяўляецца дзяленне словы на склады, расстаўленне націску. На ўроках літаратурнага чытання аўтар рэкамендуе выкарыстоўваць памятку-мадэль, якая дазваляе фармiраваць уменне складаць параўнальную табліцу, знаходзіць адрозненні розных жанраў твора.
І. А. Ямава [16] на ўроках “Чалавек і свет” прапануе выкарыстоўваць мадэлі з мэтай вывучэння і раскрыцця экалагічных сувязяў паміж раслінамі і жывёламі, паміж рознымі жывёламі. Таксама на ўроках прапануецца ствараць мадэлі ланцугоў харчавання, якія выклікаюць вялікую цікавасць у малодшых школьнікаў.
Аб’ект i прадмет даследавання. Аб’ект даследавання – працэс навучання малодшых школьнiкаў авалоданню метадам мадэлявання. Прадмет даследавання – метад мадэлявання як умова эфектыўнага навучання малодшых школьнiкаў беларускай мове.
Мэта i задачы даследавання. Мэта даследавання – абгрунтаваць павышэнне эфектыўнасці ўрока і якасці засваення ведаў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне метаду мадэлявання.
Задачы даследавання:
– вывучыць асноўныя падыходы сучаснай педагогікі да праблемы выкарыстання тэхналогіі мадэлявання ў пачатковай школе;
– высветліць эфектыўнасць выкарыстання мадэляў для павышэння якасці навучання;
– прааналiзаваць падручнікi беларускай мовы для пачатковых класаў на прадмет выкарыстання ў iх мадэлявання;
– акрэслiць асаблівасці выкарыстання мадэлявання на розных этапах урока беларускай мовы;
– распрацаваць i ўкаранiць заданнi з выкарыстаннем метаду мадэлявання;
– распрацаваць рэкамендацыi па выкарыстаннi метаду мадэлявання на ўроках беларускай мовы.
Гіпотэза: Выкарыстанне на ўроку мадэляў дапаможа вырашыць праблему эфектыўнага навучання, разнастаіць урок, зробіць яго нестандартным, эмацыянальным, будзе садзейнічаць глыбокаму і паслядоўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу (на прыкладзе тэарэтыка-метадычных распрацовак навукоўцаў, метадыстаў, настаўнікаў-наватараў).
Метады даследавання: тэарэтычны аналіз псіхолага-педагагічнай літаратуры па праблеме даследавання; вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту па праблеме даследавання; параўнальны аналіз.
Структура курсавой працы. Курсавая праца складаецца з уводзін, дзвюх глаў, заключэння, спіса выкарыстанай літаратуры, дадаткаў. Агульны аб’ём працы – 29 старонак.

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Курсовая - выкарыстанне метаду мадэлявання як умова эфектыўнага навучання малодшых школьнікаў беларускай мове", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.
КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.
Похожие работы по этому предмету:
JoomShopping Download & Support