Диплом - культура барока ў ВКЛ – БГУ

Диплом - культура барока ў ВКЛ – БГУ

(Код: 00)

Цена: 80,00 BYN

Предмет: Дипломы - готовые и на заказ
Дата написания: 2023


Поделиться в социальных сетях
ЗМЕСТ
 УВОДЗІНЫ 4
ГЛАВА 1 ГІСТАРЫЯГРАФІЯ, КРЫНІЦЫ І МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ 6
1.1 Гістарыяграфія 6
1.2 Крыніцы даследавання 9
1.3 Метадалогія і метады даследавання 10
ГЛАВА 2 РАННЯЕ БАРОКА Ў ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ ВКЛ 11
2.1 Распаўсюджанне барока ў ВКЛ 11
2.2 Архітэкура 14
2.3 Мастацтва 20
ГЛАВА 3 САРМАЦАЕ БАРОКА Ў ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ ВКЛ 25
3.1 Зараджэнне і сутнасць сармацкага барока 25
3.2 Архітэкура 28
3.3 Мастацтва 32
ГЛАВА 4 ВІЛЕНСКАЕ БАРОКА Ў ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ ВКЛ 46
4.1 Прычыны і перадумовы развіцця віленскага барока 46
4.2 Архітэктура 50
ЗАКЛЮЧЭННЕ 63
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 67

УВОДЗІНЫ
 Актуальнасць тэмы даследавання. У цяперашні час актуальнасць набывае цікавасць да праблематыкі складанага свету мастацтва, неабходнасць разумення яго месца і ролі в шырокім кантэксце культуры. Арыентацыйна-каштоўнасныя змены ў сучаснай гісторыі прымушаюць па-новаму ставіцца да навукі і культуры, а ў мастацтве бачыць не толькі самадастатковы сродак пазнання рэчаіснасці, але і спосаб каштоўнаснага спасціжэння свету, самасвядомасці культуры.
Эпоха барока, з’яўляецца адным з найбольш цікавых перыядаў у гісторыі сусветнай культуры. Бо менавіта ў пачатку ХVII стагоддзя уся Еўропа пакутавала ад рэлігійных войнаў і толькі ў Рыме панавалі дабрабыт і росквіт, тамака і зараджаецца дадзены кірунак. Гэты стыль свайго роду рэлігійнага мастацтва, бо яно знайшло распаўсюджванне ў першую чаргу ў тых краінах, для якіх культурным фонам служыла падпарадкаванне каталіцкай царкве, а вось у некаталіцкіх краінах яно сутыкнулася з актыўным супрацівам.
Контррэфармацыя садзейнічала творчаму ўздыму рэлігійнага мастацтва, менавіта ў царкве гэты стыль знайшоў найвышэйшы свой выраз. Царкоўная архітэктура, скульптура, жывапіс і музыка з’яўляюцца наглядным прыкладам афармлення каталіцкага культу. Таму для барока характэрны некаторая перабольшанасць, маньерызм, смага эфектнасці, любоў да дарагіх матэрыялаў і пампезнасць. Развіццё гэтага напрамку садзейнічала ўмацаванню веры і ўзмацненню рэлігійнай стараннасці. Усе напрамкі ў мастацтве разам ўслаўляюць бога і царкву. Гэта выяўляецца ў грандыёзных маштабах і падкрэсленым узвышшы.
Але свайго піка барока дасягае ў мастацтве жывапісу. Новы стыль падпарадкоўваецца і натхняецца тэмамі, якія ідуць ад царквы. Велічыня новых храмаў дае прастору для вялікіх роспісаў, што дазваляе ствараць шырокія кампазіцыі рэлігійнага зместу. Уся культура часу нясе на сабе адбітак гэтага стылю. Контррэфармацыя таксама паспрыяла развіццю рытарычнай пропаведзі і дыдактычнай прозы ў літаратуры, гэта абгрунтавана тым, што неабходна было растлумачваць новыя ісціны каталіцкай веры і маральнага выхавання. У музычным кірунку новаўвядзенні выявіліся ў стварэнні оперы і росквіце арганнай музыкі, у якіх выяўлялася глыбокая павага перад богам.
Віленскае барока з’яўляецца адным з найбольш своеасаблівых архітэктурных стыляў у гісторыі сусветнай культуры. Цікавае яно сваёй пластычнасцю, дынамізмам, лёгкасцю, свабодай і, у той жа час, вытанчанасцю і вертыкалізмам прапорцый. Разглядаемая эпоха стварыла шэдэўры культавых пабудоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў другой палове XVIII стагоддзя. Вывучэнню архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII стагоддзя свае работы прысвяцілі многія гісторыкі і навуковыя дзеячы. Дадзенай тэме прысвечаны энцыклапедычныя даведнікі і навуковыя працы. Многія даследчыкі звяртаюцца да багатай спадчыны мастацтва, а менавіта архітэктуры. Разглядаючы сукупнасць стыляў архітэктуры ў сваіх работах навукоўцы вялікую ўвагу надаюць кожнаму стылю асобна, у нашым выпадку – стылю віленскага барока.
Такім чынам, можна зрабіць выснову аб актуальнасці тэмы, бо гэта эпоха шмат у чым абумовіла дынаміку фарміравання іншых культур, яна да гэтага часу ўздзейнічае на культуру сучаснасці – праз узоры мастацтва сваіх выдатных прадстаўнікоў.
Аб’ект даследавання – культура Вялікага княства Літоўскага (далей – ВКЛ).
Прадмет даследавання – барока ў гісторыі культуры Вялікага Княства Літоўскага.
Для вырашэння дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
1) ахарактарызаваць гістарыяграфію, крыніцы і метады даследавання;
2) даследаваць асаблівасці ранняга барока ў культуры ВКЛ;
3) ахарактарызаваць стыль сармацага барока ў культуры ВКЛ;
4) прааналізаваць асаблівасці віленскага барока ў культуры ВКЛ.
Храналагічныя межы работы: другая палова XVI–XVIIІ стагоддзяў. Другая палова XVI ст. — час з’яўлення барока ў ВКЛ, быў узведзены першы помнік архітэктуры барока, звязана з пачаткам Контррэфармацыі ў ВКЛ, з’яўленнем у княстве ордэна езуітаў. XVIII ст. – таму што стыль знікае ў другой палове XVIII ст. Звязана з пашырэннем ідэй Асветніцтва, роспускам ордэна езуітаў, падзеламі Рэчы Паспалітай.
Структура работы падпарадкавана вырашэнню пастаўленых задач і складаецца з уводзінаў (вызначана актуальнасць, аб’ект, прадмет, мэта, задачы), чатырох раздзелаў, заключэння (падведзены вынікі даследавання), спісу выкарыстаных крыніц (62 пазіцыі).

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Диплом - культура барока ў ВКЛ – БГУ", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.

КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.

Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

Контакты