Курсовая - кантроль на ўроках беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - БГПУ

Курсовая - кантроль на ўроках беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - БГПУ

(EAN: 00)

Цена: 30,00 BYN

Предмет: Педагогика
Дата написания: 2022


Поделиться в социальных сетях
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1 КАНТРОЛЬ ВУЧЭБНЫХ ДАСЯГНЕННЯЎ ЯК ЭЛЕМЕНТ КІРАВАННЯ ЯКАСЦЮ АДУКАЦЫІ……………………………………………..5
1.1 Сутнасць педагагічнага кантролю……………………………………….5
1.2 Мэты, функцыі, прынцыпы кантролю ведаў у вучэбным працэсе…….8
1.3 Віды і тыпы кантролю…………………………………………………...13
ГЛАВА 2 МЕТАДЫ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ ШКОЛЬНІКАЎ..........................................................................................................16
2.1 Праблема класіфікацыі метадаў кантролю.............................................16
2.2 Выкарыстанне метадаў кантролю на ўроках беларускай мовы............18
2.2.1 Метады вуснага кантролю (характарыстыка, прыклады выкарыстання)...........................................................................................................18
2.2.2 Метады пісьмовага кантролю (характарыстыка, прыклады выкарыстання)...........................................................................................................21
2.2.3 Метады тэкставага кантролю (характарыстыка, прыклады выкарыстання)...........................................................................................................25
2.2 .4 Нетрадыцыйныя метады кантролю.....................................................28
ЗАКЛЮЧЭННЕ.........................................................................................................31
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ..............................................................32
 
УВОДЗІНЫ
Асаблівую актуальнасць у цяперашні час набыло пытанне якасці адукацыі. Звязана гэта з пошукам найбольш эфектыўных механізмаў устойлівага развіцця сістэмы адукацыі. На якасць адукацыі сур'ёзны ўплыў аказвае з'яўленне рынка адукацыйных паслуг, развіццё інфармацыйных тэхналогій. Якасць адукацыі – гэта адпаведнасць ведаў навучэнцаў дзяржаўным стандартам, а таксама паспяховасць самой навучальнай установы, дзейнасць кожнага педагога і адміністратара ў напрамку забеспячэння якасці адукацыйных паслуг.
Кантроль з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў кіравання якасцю адукацыі. Для таго каб кіраваць адукацыйным працэсам рэальна, а не фармальна, выкладчыку неабходна мець разнастайныя фактычныя дадзеныя аб розных баках працэсу адукацыі. Працэс кіравання якасцю адукацыі становіцца немагчымым без пастаяннай зваротнай сувязі, без інфармацыі аб прамежкавых выніках, якая атрымліваецца па сродках бягучага кантролю. Сёння перад усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу стаіць праблема павышэння якасці адукацыі, яе адаптацыі да новых стандартаў.
У наш час педагагічны кантроль набывае адмысловае значэнне, бо ідзе перагляд паняцця “якасная адукацыя”. Таму праблема павышэння эфектыўнасці педагагічнага кантролю застаецца на сённяшні дзень актуальнай.
Эфектыўнасць сістэм кантролю і ацэнка ходу выніковасці навучання неабходны для таго, своечасова ўносіць патрэбныя карэктывы, стымуляваць вучняў да паспяховага авалодання школьнымі прадметамі і, у прыватнасці, беларускай мовай.
Родная мова з’яўляецца сродкам навучання, фарміравання і развіцця асобы школьніка. Мэта навучання беларускай мове ў школе – “фарміраванне моўнай асобы, сапраўднага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, удумлівага чытача, адукаванага суразмоўніка, спагадлівага, высакароднага чалавека” [8, с.9].
На жаль, пытанне якасці засваення вучнямі беларускай мовы застаецца на сённяшні час вельмі актуальным. Каб найбольш якасна засвойваўся прадмет вучнямі, неабходна стварыць эфектыўную сістэму кантролю ведаў, навыкаў і ўменняў.
Для дасягнення мэты даследавання неабходна было вырашыць наступныя задачы:
1. Прааналізаваць літаратуру для ўстанаўлення сутнасці педагагічнага кантролю вучэбных дасягненняў;
2. Вывучыць інфармацыю аб уплыве педагагічнага кантролю на працэс павышэння якасці адукацыі;
3. Адабраць інфармацыйны матэрыял аб мэтах, функцыях, прынцыпах кантролю для дакладнага і больш поўнага адлюстравання працэдуры кантролю згодна з яго відамі і тыпамі;
4. Раскрыць праблему класіфікацыі метадаў кантролю, ахарактарызаваць іх і паказаць прыклады выкарыстання на ўроках беларускай мовы.
Аб'ектам курсавога даследавання з'яўляецца працэс кіравання якасцю адукацыі ў сучаснай школе.
Прадмет курсавога даследавання: кантроль вучэбных дасягненняў.
Для напісання працы былі выкарыстаны тэарэтычныя метады: вывучэнне і аналіз літаратуры, параўнанне, класіфікацыя.
Курсавая праца напісана пры выкарыстанні інфармацыі літаратуры вядомых дыдактаў, вучоных-лінгвістаў, метадыстаў.
Практычная значнасць майго даследавання наступная: вынікі працы можна выкарыстаць у далейшым для напісання дакладаў, рэфератаў і тэарэтычных частак дыпломных прац альбо магістэрскіх дысертацый.
Навізна працы заключаецца ў тым, што ў ёй выказана асабістая думка наконт уплыву розных метадаў кантролю на якасць засваення вучэбнага матэрыялу па беларускай мове, а таксама некаторая інфармацыя для зручнасці чытання размешчана ў форме табліц.
Курсавая праца складаецца з двух глаў. Першая глава мае тры раздзелы. Другая глава ўтрымлівае два раздзелы. Другі раздзел складаецца з чатырох падраздзелаў.
Аб’ём працы – 29 старонак, спіс выкарыстанай літаратуры прадстаўлены ў колькасці 18 – на двух старонках.

На сайте представлено только краткое содержание студенческой работы "Курсовая - кантроль на ўроках беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - БГПУ", чтобы получить полную версию в формате Word нужно заполнить форму заказа или связаться с нами по телефону.

КурсачБай гарантирует, что приобретенная готовая работа будет соответствовать описанию и объему, заявленному на нашем сайте. Размещенные на КурсачБай готовые проекты предназначены для ознакомительных целей. Доработки на готовые работы не распространяются (ни платные ни бесплатные). Если Вам не подходи вариант покупки готовой работы, вы можете обратиться к нам за написанием новой.

Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

Контакты